Нагадаем, жыхара Гародні абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года ён штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў незарэгістраванага праўладнага руху «Антывандал».
Па матэрыялах следства, 14 снежня Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы нацыянальных сцягоў, штурхнуў іх, схапіў іх за вопратку, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.
Суддзя вынес прысуд: адзін год абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.