А ўжо сёння з'явілася інфармацыя, што экзатычнага гадаванца перадалі гаспадару. Гэта «Анлайнеру» пацвердзіла Таццяна, менавіта яе сябры дапамагалі пошукамі жывёлы.
У каментарах да допіса разгарнулася дыскусія: што ж гэта за дзівосны звер — бенгальскі кот, саванна, мо сервал?
Так, сапраўды, аказалася, што гэта сервал — від драпежных сысуноў сямейства каціных. Жывуць яны па ўсёй Афрыцы, за выключэннем пустыннай поўначы. Памеры іх напраўду ўражваюць: даўжыня цела 90-135 см, вага дарослай жывёліны ад 8 да 18 кг. Асаблівасць сервала — самыя вялікія (адносна цела) вушы і самыя высокія лапы сярод усіх каціных. Пры гэтым галава мініяцюрная. Жывёлы лёгка прыручаюцца і выдатна пачуваюцца ў няволі.