Беларусь і Расія дастаткова блізкія да таго, каб стварыць эканамічную платформу саюзнай дзяржавы, заявіў беларускі пасол Уладзімір Сямашка падчас ускладання вянка да магілы Невядомага салдата ў Маскве, піша БелТА.

Дыпламат адзначыў, што з 28 дарожных картаў для «паглыблення інтэграцыі» 26 узгодненыя абодвума бакамі (раней гаворка вялася пра 31 карту). Апошнія дзве карты, паводле Сямашкі, узгодняць у верасні-кастрычніку.

Дарожныя карты, патлумачыў Сямашка, гэта «план дзеянняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесці заканадаўчую базу».

Самая ж складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў. На гэта можа спатрэбіцца 2-2,5 года, сказаў Сямашка.

Чытайце таксама: «Засталося як бы дзве карты». Сямашка кажа, што тэрмін падпісання ссунуўся на паўгода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0