Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Гэта стане крокам да эпохі прыватных камерцыйных касмічных падарожжаў, піша Reuters.

Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прапануюць адно з шасці месцаў на першым рэйсе пераможцу анлайн-аўкцыёна, даход ад якога пойдзе ў фонд Blue Origin.

Аўкцыён будзе доўжыцца пяць тыдняў і пройдзе ў тры этапы. У першым туры, з 5 да 19 мая, на сайце кампаніі можна пакінуць заяўку на любую суму, якую не будуць бачыць іншыя ўдзельнікі.

У другім туры, які пачнецца з 19 мая, удзельнікі таргоў змогуць убачыць усе заяўкі, і яны мусяць павышаць стаўкі, каб працягнуць удзел. 12 чэрвеня таргі скончацца анлайн-аўкцыёнам.

Падчас палёту касмічныя турысты падымуцца на вышыню 100 кіламетраў над Зямлёй. Удзельнікі палёту змогуць убачыць крывізну планеты і адчуць бязважкасць на працягу некалькіх хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0