Прэм'ер Эстоніі: У нас ёсць выбар — быць з Еўропай ці з Расіяй
У 2004 годзе 1 мая Эстонія, Латвія і Літва сталі краінамі-членамі Еўрапейскага Саюза. Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас з гэтай нагоды вырашыла зрабіць невялікі пост у сацыяльнай сетцы, піша Postimees.
Andres Haabu/Postimees/scanpix Baltics
«Улічваючы наша геаграфічнае становішча, у нас ёсць выбар — быць з Еўропай ці з Расіяй. У гэты дзень 17 гадоў таму мы далучыліся да Еўрапейскага саюза і мы там роўныя за сталом. Эстонія больш ніколі не застанецца адна», — напісала прэм'ер-міністр Калас у фэйсбуку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ