mfa.gov.by
У. Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.
Таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
Расія ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе пасла ў Мінску. Міхаіл Бабіч стаў паслом у жніўні 2018 года і амаль адразу трапіў у няласку. Дзмітрый Мезенцаў, які займаў гэтую пасаду, стаў дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы.