Удакладняецца, што перастрэлка вядзецца каля гадзіны ў Лейлекскім раёне. Сярод параненых ёсць супрацоўнікі міліцыі.

Агенцтва таксама піша, што ў сацыяльных сетках паведамляецца аб захопе сёл на тэрыторыі Кыргызстана грамадзянамі Таджыкістана.

***

Сітуацыя на мяжы дзвюх дзяржаў у раёне водазабору «Галоўны», які кожны з бакоў лічыць сваёй тэрыторыяй, абвастрылася 28 красавіка, калі там паўстаў канфлікт паміж жыхарамі памежных вёсак дзвюх краін.

29 красавіка адбылося ўзброенае сутыкненне паміж вайскоўцамі Кыргызстана і Таджыкістана. Улады Кыргызстана заявілі, што таджыкскія вайскоўцы ўжывалі кулямёты і мінамёты. Вечарам бакі дамовіліся аб спыненні агню. Паводле апошніх звестак, з кыргызскага боку 13 чалавек загінулі і 134 атрымалі раненні.

На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбылася перастрэлка. Туды сцягваецца вайсковая тэхніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0