39-гадовы Такасі Міягава, які не мае сталага месца працы, казаў кожнай жанчыне, што яго дзень нараджэння выпадае на розныя даты. Адной ахвяры ён распавёў, што адзначае свята ў лютым, другой — у ліпені, а трэцяй — у красавіку. На самай справе Міягава нарадзіўся 13 лістапада.

Такасі Міягава, фота Newsflash

Такасі Міягава, фота Newsflash

Японскі тэлеканал MBS апублікаваў рэпартаж з фотаздымкамі, на якіх Міягава з'яўляецца з рознымі жанчынамі, а адна з іх трымае таблічку з двума тартамі і подпісам «З днём нараджэння». Жанчыны, мяркуючы па ўсім, не здагадваліся, што ў яго ёсць іншыя.

Усяго Міягава атрымаў падарункаў амаль на тысячу даляраў, уключаючы пашытыя на заказ касцюмы і наяўныя. Меркавана, ён знаёміўся з адзінокімі жанчынамі, гандлюючы лейкамі для душа — яму нават удалося прадаць некаторым свае тавары. Міягава пачынаў стасункі з абяцанняў, што ажэніцца з кожнай чарговай «абранніцай».

Калі жанчыны даведаліся аб існаванні адна адной, яны звярнуліся ў паліцыю. На момант напісання нататкі колькасць ахвяр Міягавы складала 35 чалавек. У дачыненні да мужчыны пачалі расследаванне па абвінавачванні ў махлярстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0