У РАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, расцаніўшы такое дзеянне як несанкцыянаваны пікет.

Справу Святаслава Удота разглядала суддзя Кацярына Новікава ў судзе Мінскага раёна 23 красавіка. На пытанне суддзі аб значэнні надпісу на лістоўцы мужчына сказаў, што трэба чытаць літаральна: «Беларусам — воля».

Даючы паказанні, Удот растлумачыў, што такім чынам хацеў выказаць сваю нязгоду з парушэннямі, якія апошнім часам адбываюцца ў краіне.

Дыялог з суддзёй:

— Чым пацукі правініліся перад Вамі?

— Пацукі даносяць.

— Якім чынам?

— Не даюць выказваць сваё меркаванне з адкрытым тварам.

— А якое меркаванне Вы хочаце выказаць?

— Якое меркаванне я хачу выказаць? Каб людзей не каралі за тое, што яны адкрыта выказваюць сваё меркаванне, каб іх не звальнялі з працы, каб іх не затрымлівалі.

Прысуд — 15 сутак. 

У той жа дзень, калі адбыўся суд, міліцыя заявіла пра затрыманне падазраванага ў падпале трох «Табакерак» у Бараўлянах: 53-гадовы мясцовы жыхар, доктар адной з бальніц Мінска. Супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 («Хуліганства»). Верагодна, гаворка вядзецца пра аднаго і таго ж чалавека, лічаць праваабаронцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0