Субмарыну, зніклую ў водах ля вострава Балі, знайшлі на глыбіні каля 850 м. На борце знаходзіліся 53 члены экіпажа. На думку ўладаў, надзеі на тое, што яны жывыя, мала: запас кіслароду павінен быў скончыцца ў ноч на суботу, паведамляе РБК. 

Інданезійскія ратавальнікі выявілі падлодку KRI Nanggala 402, экіпаж якой перастаў выходзіць на сувязь, паведамляе Reuters.

Агенцтва перадае са спасылкай на кіраўніцтва ваенна-марскога флоту, што сканаванне дна выявіла субмарыну на глыбіні 850 м. Пры гэтым яе тэхнічныя характарыстыкі разлічаны на на апусканне на глыбіню да 500 м.

Надзеі на тое, што чальцоў экіпажа знойдуць жывымі, мала, піша Reuters: як паведамілі ўлады, запас кіслароду на падлодцы павінен быў скончыцца ў ноч на 24 красавіка.

Assosiated Press са спасылкай на начальніка штаба ВМС адмірала Юда Моргана ўдакладняе, што ратавальнікам удалося выявіць абломкі субмарыны — часткі тарпеднага апарата і балон са змазкай для перыскопа.

Таксама былі знойдзеныя малітоўныя кілімкі, як мяркуецца, якія належалі членам экіпажа.

Па словах Моргана, з улікам вынікаў пошукавай аперацыі ўлады пераходзяць «з фазы, калі падводная лодка лічылася зніклай, да фазы, дзе яна лічыцца патанулай».

Падлодка праводзіла трэніровачныя пускі тарпед у водах ля вострава Балі, але, як паведамілі 21 красавіка ў ваенна-марскім флоце краіны, не паведаміла аб выніках вучэнняў у абумоўлены час. Пазней Мінабароны краіны заявіла, што недалёка ад месца, дзе знаходзілася субмарына перад тым, як экіпаж перастаў выходзіць на сувязь, знайшлі нафтавую пляму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0