Фота The Wall Street Journal

Фота The Wall Street Journal

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Джордж Буш не стаў займацца грамадскай дзейнасцю пасля таго, як пакінуў пост прэзідэнта. Аднак Буш-малодшы знайшоў сябе ў мастацтве. Ён малюе партрэты сусветных лідараў, а таксама амерыканскіх імігрантаў, якіх ведае асабіста.

Джордж Буш большасць часу жыве ў Даласе разам са сваёй жонкай Лорай Буш, якая займаецца актывізмам у пытаннях аховы прыроды і правоў жанчын. Аднак часта пара наведвае сваё ранча ў Кроўфардзе, дзе за 50 крокаў ад дома знаходзіцца майстэрня мастака, дзе былы прэзідэнт піша карціны.

Джордж Буш з жонкай. Фота The Wall Street Journal

Джордж Буш з жонкай. Фота The Wall Street Journal

На ранча Джордж Буш штодзённа трэніруецца, любіць катацца на ровары і гуляць з сабакам Фрэдзі. Прырода натхняе яго на мастацтва, таму штодня пару гадзін былы прэзідэнт прысвячае сваім карцінам, піша The Wall Street Journal.

У дзяцінстве Джордж Буш не маляваў. Але калі яму споўнілася 13, яго сям’я пераехала ў Х’юстан, дзе бацькі нанялі жанчыну Паўлу Рэндан, якая мусіла клапаціцца пра дзяцей і сачыць за домам.

Буша-малодшага натхніла гісторыя Паўлы, якая з Мексікі прыехала ў ЗША без нічога і старанна працавала, каб забяспечыць сваю сям’ю. Для Джорджа яна стала другой маці, таму яе партрэт стаў яго першай працай.

Аднак усур’ёз былы прэзідэнт пачаў займацца мастацтвам толькі на пенсіі. Сам Джордж Буш не лічыць сябе вялікім мастаком, але прызнаецца, што праз мастацтва адкрыў для сябе новы свет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0