Фота cnn.com

Фота cnn.com

Усё пачалося ў канцы 2017 года, калі даследчыкі з Японіі распрацавалі вельмі тонкую і лёгкую электронную скуру. З дапамогай распылення вады яе можна прыляпляць на зону грудной клеткі і насіць на працягу тыдня. Аўтарам тэхналогіі з’яўляецца прафесар Такійскага ўніверсітэта Такао Самея, які ўжо пачаў перамовы з партнёрамі наконт масавай вытворчасці скуры. Пры гэтым новаму прадукту яшчэ трэба прайсці клінічныя іспыты, піша CNN.

Асновай электроннай скуры з’яўляецца гібкі матэрыял — полівінілавы спірт, які пакрываюць слоем золата. Скура можа фіксіраваць рытм сэрца і электрычныя імпульсы ад рухаў мускулаў. Невялікі перадатчык, прымацаваны да скуры, будзе перасылаць інфармацыю на смартфон ці ноўтбук, або ў воблачнае сховішча — каб яе мог прагледзець доктар.

Самея і яго каманда пачалі працу над электроннай скурай для робатаў яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў. Дзве кампаніі карыстаюцца іх распрацоўкамі, каб перанесці электронную скуру ў іншыя сферы. Першая з іх — Xenoma, вытворца піжам і фітнэс-адзення з электроннай скурай у складзе. Другая кампанія, Signtle, распрацоўвае электронную скуру для выкарыстання ў медыцынскіх мэтах.

Прафесар Самея таксама працуе над спецыяльным светладыёдным дысплэем, створаным спецыяльна для старых людзей ці для тых, каму цяжка карыстацца смартфонам. На дысплэі будуць дэманстравацца паказчыкі рытму сэрца, прадстаўленыя ў форме вялікай і лёгкай для разумення графікі. Таксама сябры і родныя карыстальніка могуць дасылаць на дысплэй са свайго смартфона простыя смайлікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?