Як распавёў сам Анджэй Пісальнік, 14 красавіка яго выклікалі ў пракуратуру Гродна, дзе пракурор заявіў, што яго дзейнасць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі і ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па артыкуле аб распальванні нацыянальнай варожасці, а таксама аб рэабілітацыі нацызму (арт. 130).

У прыватнасці гутарка ішла пра яго каментары польскім СМІ.

На наступны дзень да Пісальнікаў прыйшлі сілавікі і адвезлі на допыт у Следчы камітэт у Мінску. 11-гадовы сын Марцін пры гэтым застаўся дома адзін без нагляду. Дапытвалі мужа і жонку як сведак па крымінальнай справе неафіцыйнага Саюза палякаў. Пасля допыту, які доўжыўся цэлы дзень, іх адвезлі назад у Гродна, даўшы зразумець, што іх статус па справе можа змяніцца, сказаў журналіст.

Пасля гэтага сям'я вырашыла пакінуць Беларусь, каб пазбегнуць арышту і дзеля бяспекі дзіцяці. Пісальнікі плануюць працягваць падтрымліваць працу сайта.

Раней прадстаўнікі незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ганна Панішава, Ірэна Бярнацкая прызнаныя палітвязнямі. Яны артыштаваныя па арт. 130.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0