У дзіцячых садках і школах Мінска штогод павялічваецца колькасць груп і класаў з беларускай мовай навучання. Пра гэта БелТА распавялі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

«У сталіцы ў кожным раёне функцыянуюць групы з беларускай мовай навучання, і з кожным годам па запытах бацькоў іх колькасць павялічваецца. Напрыклад, калі ў 2016 годзе працавала 133 групы, то ў 2020 годзе іх налічвалася ўжо 187 — адукацыйны працэс на беларускай мове ў параўнанні з мінулым навучальным годам пашырылі на 5 груп, — распавялі ў камітэце. — У школах таксама назіраецца станоўчая дынаміка, хай і нязначная».

Што тычыцца школ, усяго ў Мінску ў 2020/2021 навучальным годзе сфарміраваны 171 клас з беларускай мовай навучання, у якіх налічваецца 3770 навучэнцаў. Два гады таму налічвалася 159 класаў, у іх навучалася 3422 навучэнцаў. Класы з беларускай мовай функцыянуюць ва ўсіх раёнах сталіцы, акрамя Кастрычніцкага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна