Аграстартап OneSoil закрыў новы раўнд інвестыцый: у студзені каманда прыцягнула 5 млн даляраў ад двух венчурных фондаў-міжнароднага Almaz Capital ($4 млн) і вугорскага PortfoLion ($1 млн), паведамляе Dev.by.

Гэтыя грошы пойдуць на развіццё каманды.

— Мы збіраемся пашырыць штат, прыцягваючы новых людзей у іншых рэгіёнах, — распавёў dev.by заснавальнік OneSoil Вячаслаў Мазай. — У нас вялікі фокус на Паўднёвую Амерыку і Еўропу. На канец 2020 года нас было 43 чалавекі. У планах пашырыцца ў 1,5 раза, чалавек да 60.

Здзелка прайшла ў швейцарскай юрысдыкцыі, дзе размешчаны галаўны офіс OneSoil. Долі, якія новыя інвестары атрымалі за $4 і $1 млн, не выдаюцца.

Першымі інвестарамі OneSoil ў лістападзе 2017 года стала кампанія Haxus Юрыя Гурскага і Аляксея Губарава, а таксама Юрый Мельнічак і Леанід Лознер. У суме яны ўклалі 500 тысяч даляраў. У 2019 годзе адкрыты да таго часу фонд Юрыя Мельнічка Bulba Ventures і Haxus уклалі ў стартап яшчэ 1,2 млн даляраў. У 2020 годзе Гурскі і Мельнічак абмяняліся долямі ў стартапах OneSoil і Wonnaby, пасля чаго саўладальнікамі OneSoil, акрамя сузаснавальнікаў, заставаліся Юрый Мельнічак, Леанід Лознер і Аляксандр Чэкан (адзін з партнёраў Haxus).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0