«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працуюць у штатным рэжыме. Павышаных захадаў бяспекі няма, мы рэагуем на тыя ці іншыя пагрозы, якія ўзнікаюць», — сказаў ён.

Разам з тым, паводле слоў Кубракова, на сёння ахове грамадскага парадку надаецца павышаная ўвага.

«Вы, напэўна, заўважылі, што колькасць пешых патрулёў патрульна-паставой службы міліцыі на вуліцах гарадоў павялічылася. Гэта ўсяго толькі звязана з тым, што наступіў вясенне-летні перыяд. Хоць яшчэ не цёпла, але ў парках і скверах усё больш моладзі, таму нашы супрацоўнікі забяспечваюць ахову грамадскага парадку ў штатным рэжыме», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0