Пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Мінск, бо дагэтуль не мае беларускай візы, піша «Еўрарадыё».

«З новага году я вельмі спадзявалася прызямліцца ў Мінску. Я была зацверджана [на пасаду пасла] ў канцы снежня Сенатам. Але на сёння мне яшчэ не ўдалося прыехаць у Мінск. ЗША, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў», — заявіла Фішэр.

«Я збіраюся паехаць у Вільню і ў Варшаву, дзе буду напрамую ўзаемадзейнічаць з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашу заклапочанасць падзеямі ў Беларусі», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0