Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
1 кг вялікай бульбы
60 г масла
2 сталовыя лыжкі размарыну
2 сталовыя лыжкі чабару
2 зубчыкі часнаку
соль
- У невялікую каструлю пакладзіце масла і растапіце яго на павольным агні.
- Раздрабніце травы і часнок і пакладзіце іх у каструлю.
- Варыце на працягу 5—10 хвілін на павольным агні, перыядычна перамешвайце. Пасля выключыце агонь і дайце травам настояцца.
- Вымыйце і абабярыце бульбу.
- На кожнай бульбіне зрабіце мноства надрэзаў таўшчынёй 2 мм і глыбінёй прыкладна на 2/3 бульбіны.
- Разагрэйце духоўку да 200 С. Памажце форму для выпякання маслам і выкладзіце бульбу.
- З дапамогай кулінарнага пэндзліка намажце кожную бульбу сумессю з траў і пасаліце.
- Запякайце бульбу на працягу 60 хвілін. У працэсе запякання можна смазваць бульбу яшчэ 2—3 разы сумессю з траў.
- Падаваць бульбу «Хасэльбэк» лепш у гарачым выглядзе.
Смачна есці!





