У панядзелак, 5 красавіка, у розных раёнах Мінска прайшоў шэраг дваровых маршаў. Чытачы «Нашай Нівы» паведамлялі пра шматлікія шэсці на Захадзе, ва Уруччы, у раёне вуліцы Арлоўскай і ў іншых месцах. У найбуйнейшым з іх колькасць удзельнікаў складала каля 100 чалавек.
Такая колькасць маршаў за дзень рэкордная ў 2021 годзе.





