За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1050 пацыентаў з COVID-19, выпісана 1319 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Учора было 1213 новых выпадкаў за суткі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 318 681 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 309 535 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 2219 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Восем — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выканана 19 652 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 330 319 тэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0