1. Каб схаваць свой мабільны нумар

Заходзім у Налады, абіраем Канфідэнцыяльнасць — нумар тэлефона.

Выбіраем Ніхто і забараняем бачыць ваш нумар тэлефона, а ніжэй выбіраем Мае кантакты — цяпер толькі яны змогуць знаходзіць вас па нумары тэлефона.

2. Адключыць сінхранізацыю кантактаў

Заходзім у налады — Прыватнасць і бяспека — Кантакты — Выключыць сінхранізацыю кантактаў.

Гэта трэба, калі вы не хочаце, каб выпадковыя кантакты (скажам, ЖЭС, завуч школы і г. д.) бачылі ваш нумар.

3. Выдаліць / змяніць публічны нікнэйм

Заходзім у Налады, каля аватара націскаем Змяніць — Імя карыстальніка.

Нягледзячы на схаваны нумар тэлефона, вас усё роўна можна знайсці па імені карыстальніка, і, магчыма, менавіта па нікнэйме рассылаецца спам. Калі хочаце, яго можна прыбраць ці скараціць.

4. Выдаліць фота з профіля

Заходзім у Налады — Канфідэнцыяльнасць — Фота профіля — Мае кантакты.

Калі не хочаце, каб яго бачылі іншыя, яго можна схаваць.

5. Выдаліць спасылку на акаўнт пры перасылцы вашых паведамленняў

Заходзім у Налады — Канфідэнцыяльнасць — Профіль пры перасылцы — Ніхто.

Такім чынам вы забараняеце пераходзіць у ваш акаўнт незнаёмцам, калі з чата ваша паведамленне камусьці перасылаюць.

6. Забараняем прымаць званкі ад незнаёмцаў

Заходзім у Налады — Канфідэнцыяльнасць — Профіль пры перасылцы — Ніхто / Мае кантакты.

Не хочаце выпадкова прыняць званкі з незнаёмых нумароў? Можна дадаць у выключэнні толькі тых людзей, з кім вы маеце зносіны.

7. Хочаце забараніць, каб вас запрашалі ў суполкі?

Заходзім у Налады — Канфідэнцыяльнасць — Суполкі — Мае кантакты.

Калі вы не хочаце, каб вас дадавалі ў розныя чаты і каналы, то вось рашэнне.

8. Хочаце адключыць бачнасць свайго акаўнта па геалакацыі?

Заходзім у кантакты — Шукаць людзей побач — Забараніць.

Гэта калі вам не трэба, каб ваш акаўнт свяціўся, калі вы гуляеце.

9. А што з акаўнтамі, з якіх прыходзіць спам? Проста блакуйце іх.

10. І, нагадаем, гэта правілы бяспекі і канфідэнцыяльнасці канкрэтна для Тэлеграма, а не для смартфона ці інтэрнэту ў цэлым. Калі вам трэба ў цэлым, пагугліце «Правілы бяспекі і канфідэнцыйнасці ў інтэрнэце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0