Канал з 2019 года вядзе беларус, які раней, як ён расказваў у інтэрв'ю «Нашай Ніве», працаваў «звычайным рабочым». Цяпер жа супрацоўнічае з прыватнай канторай. Мужчыне «крыху за 30 год».

Звышананімнасць ён захоўвае ў мэтах бяспекі, бо жартуе ў канале пра самых высокіх чыноўнікаў, палітыкаў, сілавікоў і іншых — ад Лукашэнкі да Ціханоўскай, ад Кубракова да Ігуменні Гаўрыілы. Выключэнняў па статусе і заслугах перад айчынай няма. Праўда, у сённяшніх рэаліях часам складана зразумець, дзе ў канале жарт, а дзе — праўда.

Ці адрозніце рэальныя навіны ад жартаў пабліка «Советская Белоруссия»?

Аўтар канала супакойвае фанатаў свайго гумару. Ëн выйшаў на сувязь і паведаміў, што «пакуль не затрыманы».

«Я проста ў творчым адпачынку. Чытачы зразумеюць, хто не зразумее — адпішацца. Цяпер мне трэба больш часу на паралельныя праекты. Толькі і ўсяго. Хутка вярнуся, не хвалюйцеся», — паабяцаў адмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0