Па яго словах, заходнія краіны не ўступаюць у прамы канфлікт з Расіяй, бо гэта пагражае ім нанясеннем непрымальнай шкоды за кошт ядзернай зброі. Таму ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў верагоднасць прамога ўзброенага сутыкнення з гэтымі дзяржавамі выключаная, кажа Ільніцкі.

«Калі ў класічных войнах мэтай з'яўляецца знішчэнне жывой сілы праціўніка, у сучасных кібервойнах — знішчэнне інфраструктуры праціўніка, то мэтай новай вайны з'яўляецца знішчэнне самасвядомасці, змяненне ментальнай — цывілізацыйнай —асновы грамадства праціўніка. Я б назваў гэты тып вайны ментальным», — зазначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, «ход эвалюцыі свядомасці павярнуць назад немагчыма, тым больш што наступствы гэтай «ментальнай» вайны выяўляюцца не адразу, а толькі як мінімум праз пакаленне, калі зрабіць ужо што-небудзь будзе проста немагчыма».

Для супрацьстаяння ментальнай вайне Ільніцкі прапануе правесці суверэнізацыю інтэрнэту, рыхтаваць кадры па інфармацыйным супрацьдзеянні, праводзіць працу з моладдзю і весці дыялог з кансерватыўнай часткай насельніцтва. На яго думку, гэтая частка насельніцтва ўяўляе сабой большасць і апорны электарат дзеючай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0