Большасць краін, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, размешчаны ў Афрыцы (у прыватнасці, Емен, Паўднёвы Судан і паўночныя раёны Нігерыі, дзе асобныя жыхары «рызыкуюць апынуцца ці ўжо апынуліся на мяжы галоднай смерці»), аднак востры недахоп харчавання пагражае большасці рэгіёнаў планеты — ад Азіі (Афганістан) і Блізкага Усходу (Сірыя, Ліван) да Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (Гаіці). Ужо сёння 34 млн чалавек вымушаныя жыць ва ўмовах надзвычайнага ўзроўню вострай адсутнасці харчовай бяспекі, гэта значыць за крок ад абсалютнага голаду, гаворыцца ў дакуменце.

Прагназаванае на перыяд ад сакавіка да ліпеня 2021 года нарастанне адсутнасці харчовай бяспекі ў «агменях голаду» абумоўлена ўздзеяннем такіх фактараў, як узброеныя канфлікты, пандэмія каранавіруса, надвор'е.

«На нашых вачах адбываецца катастрофа. Голад — вынік канфліктаў, кліматычных узрушэнняў і пандэміі COVID-19 — грукаецца ў дзверы мільёнаў сем'яў», — сказаў дырэктар Сусветнай харчовай праграмы Дэвід Біслі. Ён адзначыў, што для рэалізацыі экстранных мер па аказанні дапамогі неабходна фінансаванне ад донараў у $5,5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0