Фота BBCgoodfood

Вам спатрэбіцца:

500 г макароны — напрыклад, фарфале — матылькоў
50 г масла
200 г шампіньёнаў
50 г мукі
500 мл малака
150 г вяндліны
150 г цвёрдага сыру
пучок зялёнай цыбулі

  1. У вялікім сатэйніку растапіце масла. Пакрышыце цыбулю і размякчайце на працягу адной хвіліны.
  2. Дадайце да цыбулі муку і ўліце малако. Перамешвайце, пакуль не атрымаецца аднароднай сумесь.
  3. Павялічце агонь і ўзбівайце сумесь на працягу некалькіх хвілін, пакуль соус не загусцее.
  4. Выключыце агонь. Нарэжце вяндліну кубікамі і натаркуйце сыр. Дадайце сыр і вяндліну ў соус і перамяшайце.
  5. Абсмажвайце шампіньёны на працягу некалькіх хвілін.
  6. Адварыце фарфале згодна з інструкцыяй на ўпакоўцы.
  7. Выкладзіце фарфале і грыбы ў форму для выпякання, заліце соусам і перамяшайце. Пасыпце цыбуляй і сырам.
  8. Нагрэйце духоўку да 180°С. Выпякайце пасту на працягу 10 хвілін да залацістага колеру.

Смачна есці!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру