Дакладнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма. Студэнты кажуць, што прычынай магла стаць сварка з хлопцам.
«Сярод студэнтаў ходзіць такая версія падзей: быў дзень народзінаў сябра яе хлопца. Усе разам выпівалі ў інтэрнаце, дзяўчына таксама выпіла і праз штосьці пасварылася са сваім бойфрэндам, — расказваюць студэнты. — Пасля яна выйшла з пакоя са словамі «пайду павешуся», яе нейкі час не было. Пачалі шукаць, пагрукаліся ў яе пакой — замкнёна.
І пасля ці то самі студэнты ўзламалі дзверы, ці то выклікалі міліцыю… Але адамкнулі, а дзяўчына павесілася на рэмені на двух’ярусным ложку».
Кажуць, дзяўчына была звычайнай студэнткай: вучылася сярэдне, на платным.
«Заўсёды пасміхалася, абсалютна звычайная студэнтка, ніхто не заўважаў у яе нейкіх такіх схільнасцяў», — кажа адна са студэнтак, з таго ж інтэрната.





