«Ммм, хмм, так», — адказаў Байдэн на пытанне Джорджа Стэфанаполуса, які браў у яго інтэрв'ю.

Таксама прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць у тым, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшанне ў амерыканскія выбары.

Са слоў Байдэна, у пачатку студзеня ў яго адбылася тэлефонная размова з Пуціным, падчас якой ён сказаў расійскаму прэзідэнту: «Я ведаю вас, вы ведаеце мяне. Калі апынецца, што гэта [ўмяшанне] мела месца, то будзьце гатовыя [да наступстваў]», — сказаў Байдэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0