БелТА

БелТА

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне ў якасці часовай меры не прызнаць Віктара Лукашэнку новым прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў дырэктар па камунікацыях МАК Марк Адамс, піша ТАСС.

26 лютага Віктар Лукашэнка быў абраны Алімпійскім сходам на пасаду прэзідэнта НАК. На гэтай пасадзе ён замяніў Аляксандра Лукашэнку, які ўзначальваў арганізацыю з 1997 года.

У снежні выканкам МАК увёў санкцыі супраць кіраўніцтва НАК Беларусі, у тым ліку Віктара Лукашэнкі, які да гэтага займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0