Сёння, у нядзелю, асудзілі затрыманых у пятніцу ўдзельнікаў з'езда незалежнага прафсаюза. Чатырох студэнтаў адправілі на суткі, перадае ПЦ «Вясна». 

У пятніцу, 5 сакавіка, адбылося масавае затрыманне ў бізнэс-клубе «Імагуру» ўдзельнікаў лігі студэнцкіх аб'яднанняў. Агулам затрымалі больш за 30 чалавек, але большасць ноччу адпусцілі з розных РУУС нават без пратакола. На некалькіх студэнтаў усё ж такі склалі пратаколы за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП. і адправілі на Акрэсціна.

Заўтра ў іх мінае 72 гадзіны, таму іх вырашылі асудзіць сёння. Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме.

Судзілі студэнтаў у Цэнтральным і Кастрычніцкім судах. Уладзіслаў Калькоў, Соф'я Маргунова і Станіслаў Сянюкевіч атрымалі па 15 сутак арышту. Крысціна Міраненка была асуджана на 14 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0