Рыгор Азаронак у сюжэце пра Акрэсціна

Рыгор Азаронак у сюжэце пра Акрэсціна

Не ўсе беларусы зразумелі, як можна прысуджаць такі медаль чалавеку, які ні ў якіх баях не ўдзельнічаў. 

Ініцыятарам ліста ў Адміністрацыю стаў намеснік старшыні Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане, капітан запасу, інвалід II групы Барыс Дубоўскі, які ў пачатку 1980-х служыў у складзе савецкага кантынгенту ў Кандагары, піша «Радыё Свабода». 

Яму прыйшоў адказ.

«Выконваючы сваю працу, журналіст Азаронак Р. Ю., праявіўшы смеласць і грамадзянскую мужнасць ва ўмовах, спалучаных з небяспекай для здароўя, падвяргаючыся абразам яго гонару і годнасці, рэалізаваў права грамадзянаў на атрыманне аператыўнай і праўдзівай інфармацыі пра грамадска-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе», — гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення працы са зваротамі грамадзян Рыгора Шлыка.

Чытайце таксама: Азаронак зрабіў на Акрэсціна фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Аказалася, што градуснік ляжаў на батарэі

Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0