МУС
Прэс-служба МУС паведамляе, што патрульны нарад звярнуў увагу на мужчыну, які падышоў да Дома ўрада. Той дастаў малаток і пачаў біць ім шкло.
У выніку быў затрыманы 30-гадовы жыхар Барысава. Паведамляецца, што ён знаходзіўся ў неадэкватным стане і патлумачыў свае дзеянні жаданнем «кіраваць».
Мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану.
Паведамляецца, што ён раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.





