22-гадовы мінчук вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй за мяжой. На яго выйшлі аператыўнікі ўпраўлення «нораваў» сталічнай міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС.
Малады чалавек знаёміўся з дзяўчатамі на сайтах інтым-знаёмстваў і прапаноўваў ім паехаць «на заробкі» ў Маскву.
Атрымаўшы згоду, затрыманы адпраўляў заказчыкам фота і звесткі кліентак, а затым арганізоўваў іх выезд у Расію. На месцы «тавар» сустракалі змоўшчыкі беларуса.
За кожную дзяўчыну вярбоўшчыку абяцалі 7000 расійскіх рублёў (каля 250 беларускіх). Ён паспеў угаварыць траіх, але адправіць работніц перашкодзіла міліцыя.





