112.by
Ратавальнікі правядуць цеплавую здымку з верталёта для праверкі стану цепласетак Мінска, паведамляе 112.by.
Ратавальнікі зробяць аблёт горада і пры дапамозе спецыяльных прыбораў выявяць цеплавыя анамаліі, такія як пашкоджанні, недастатковая цеплавая ізаляцыя на трубаправодах, затапленне трубаправодаў ды інш.
Каб атрымаць максімальныя вынікі, работы будуць праводзіцца і ўвечары.
«Просім паставіцца з разуменнем да неабходнасці такіх палётаў», — дадалі ў МНС.





