Кажуць, што палітык нібыта затрыманы да наступнага суда, які павінен адбыцца сёння, 3 сакавіка. Пры гэтым ні канцылярыя, ні сакратар суддзі не ведаюць, ці адбудзецца пасяджэнне.

***

Мікалай Казлоў быў асуджаны на 15 сутак за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні ў Следчым камітэце. Суд адбыўся 18 лютага.

Кіраўніка АГП выклікалі ў СК яшчэ ў снежні 2020 года, каб той даў тлумачэнні аб дзейнасці Каардынацыйнай рады. Пратакол на Казлова склаў участковы Партызанскага РУУС пасля таго, як ён трэці раз запар адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні.

Забралі яго адбываць суткі толькі 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0