«Штадлер» Брэст — Мінск па тэхнічных прычынах больш за гадзіну ўчора стаяў пад Баранавічамі
Электрацягнік Брэст — Мінск, які павінен прыбыць у сталіцу ў 23:25, затрымаўся пад Баранавічамі, піша Tut.by.
Ілюстрацыйнае фота
А 21.57 павінны былі прыбыць у Баранавічы. Літаральна пару хвілін заставалася, калі раптам адбылася ўспышка, рэзка затармазілі і спыніліся. Машыніст «Штадлера» па гучнай сувязі абвясціў, што спыненне адбылося «па тэхнічных прычынах».
У 23.15 пасажыры паведамілі, што цягнік крануўся.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ