«Я ўзначальваю вольны прафсаюз студэнтаў БДУ, Саша туды таксама ўваходзіць. Мы з ім найлепшыя сябры. Разам жывём у пакоі, разам праходзілі Жодзіна.

Сёння да нас а 7-й раніцы прыйшлі ў інтэрнат з ГУБАЗіКа. Сказалі: тэхніку збірайце і едзем. Па якой справе, у якім статусе — не тлумачылі. З намі паводзілі сябе ветліва. У выніку тэхніку праглядзелі і аддалі. Мне вынеслі папярэджанне аб наступствах удзелу ў масавых мерапрыемствах і адпусцілі».

Аляксандр Новікаў (злева) і Аляксандр Паршанкоў. 

Аляксандр Новікаў (злева) і Аляксандр Паршанкоў. 

Новікаву пашанцавала менш — яго адправілі на Акрэсціна. У чым справа, яго сябар дакладна не ведае. Міліцыя запісвала Новікава на відэа, пыталася пра супрацоўніцтва з каналам Сцяпана Пуцілы.

Тэлеграм-канал вольнага прафсаюза БДУ быў узламаны, адтуль выдалілі падпісантаў. Цяпер доступ да канала вярнуўся стваральнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?