Вечарам 1 сакавіка вадзіцель аўтамабіля-таксі «Джылі» рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вул. Калініна ў напрамку вул. Сурганава на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд», які рухаўся па вул. Сурганава з боку вул. Платонава ў напрамку вул. Якуба Коласа, паведамляе ДАІ Мінска.
Ад удару «Джылі» адкінула направа, на маршрутнае таксі «Мерседэс», а «Форд» апынуўся на тратуары.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.





