У Верхнядзвінску смяротна траўмаваны рабочы, паведамляе СК.
Сёння днём 53-гадовы мужчына на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў у Верхнядзвінску напампоўваў кола. Пры яго перамяшчэнні для далейшай устаноўкі яно выбухнула. У выніку рабочы быў траўмаваны.
Калегі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, аднак ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр у бальніцы.





