Le Parisien

Le Parisien

Год з гэтага тэрміну Сарказі павінен будзе правесці ў турме, яшчэ два гады прызначаныя ўмоўна.

Сарказі прызналі вінаватым у тым, што ён спрабаваў з дапамогай подкупу атрымаць ад супрацоўніка касацыйнага суда інфармацыю пра расследаванне нелегальнага фінансавання сваёй прэзідэнцкай кампаніі. Сарказі быў прэзідэнтам у 2007-2012 гадах.

У якасці доказаў абвінавачанне падало ў суд запісы тэлефонных размоваў былога прэзідэнта.

Пракуратура патрабавала прысудзіць Сарказі да чатырох гадоў пазбаўлення волі — двух рэальных і двух умоўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0