Фота абласной міліцыі
Здарэнне адбылося ў лютым. У 19-гадовага хлопца, што пражывае ў доме на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, проста з пакоя знікла тахта. Больш за тое, зламыснік выбіў уваходныя дзверы і забраў усе падушкі.
Высветлілася, што здзейсніў крадзеж 18-гадовы маладзён, які пражывае ў суседнім пад'ездзе. Дома ў пацярпелага ён быў усяго раз, але тахту прыкмеціў.
Паводле міліцыі, ідэя завалодаць мэбляй прыйшла, калі хлопец адпачываў з сябрамі. Ён падумаў, што неабходна дадатковае спальнае месца. Таксама ён ведаў, што ўладальнік тахты вучыцца ў Гродне, і ў кватэры нікога няма.
Вынесці мэблю дапамаглі сябры, якім сказаў, што ўсе робіцца з дазволу гаспадара.
У выніку хлопец затрыманы, заведзена крымінальная справа.





