Малады чалавек ноччу адпачываў з кампаніяй каля «Валатоўскага» возера. Раніцай ён спатыкнуўся і ўпаў рукамі ў вогнішча, пасля чаго самастойна паехаў у бальніцу.
Медыкі агледзелі траўмы мужчыны і шпіталізавалі яго з апёкам кісцяў рук.






Учора ў Гомелі 22-гадовы мужчына зваліўся ў вогнішча і атрымаў апёкі рук. Інцыдэнт адбыўся а пятай раніцы, паведамілі ў прэс-службе МНС.