«Яшчэ і яшчэ раз у медыяпрасторы працягвае ўсплываць тэма Купалаўскага тэатра. У гэтай сітуацыі магу сказаць, што гэта не надта радуе, але ўжо як ёсць.
Не Павел Латушка разваліў тэатр і не Гарбачоў разбурыў краіну. Гэта — гістарычна наспелыя перамены.
Так, мы псіханулі. Гэта быў нервовы зрыў.
І пакуль няма ніякіх зменаў, няма ніводнай прычыны супакоіцца эмацыйна.
За тэатр скажу — мы тады, яшчэ да выбараў, прынялі агульнае рашэнне. І па ім і жывём.
А колеры Тэатру мы вернем.