Суд над Мікалаем адбыўся сёння, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Сваю віну мужчына на судзе не прызнаў і сказаў, што асабіста ён гэтую карціну не вывешваў.
На судзе стала вядома, што ў пратаколе сведкам быў беспрацоўны «Дзятлаў», але адвакат заўважыў, што ён жа і супрацоўнік крымінальнай міліцыі, які затрымліваў бармэна, і асоба, якая вяла адміністрацыйны працэс і складала рапарт: чатыры ў адным. Усё гэта павінны выконваць розныя людзі.
Нягледзячы на тое, што ў Мікалая Пекара на ўтрыманні двухмесячнае дзіця, суддзя Вольга Няборская асудзіла яго на 15 сутак.





