Прэс-служба прэзідэнта РФ / ТАСС
«Мы, па-мойму, 33 напрамкі пазначылі — гэтыя дарожныя карты, якія выпрацавалі. Мы дамовіліся аб тым, што мы іх мадэрнізуем, абновім. Урады вельмі многае зрабілі, яны абнавілі фармат. Сёння пасол Сямашка дакладваў, што там, можа быць, засталося з 33 шэсць-сем дарожных карт, над якімі ўрады працуюць. Усе астатнія гатовыя да падпісання», — адзначыў Лукашэнка.
«Я, вядома, вельмі ўдзячны Вам за тую падтрымку, якую вы аказваеце эканоміцы Беларусі. Павінен вас праінфармаваць, што гэта не дарма, грошы не выкінутыя на вецер», — сказаў таксама ён.
Лукашэнка таксама выказаў надзею на працяг перамоў з Пуціным.
«Гэта сапраўды рэдкасць, што кіраўнікі дзяржаў цяпер сустракаюцца з вока на вока і размаўляюць. Думаю, што мы працягнем такі фармат размовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пуцін у сваю чаргу заявіў, што «інструменты ўзаемадзеяння добра адладжаны, працуюць добра. У нас няма ні аднаго дня, каб нашы калегі не размаўлялі адно з адным, вырашаючы тыя ці іншыя пытанні, якія стаяць перад намі».
Прэзідэнт Расіі дадаў, што ў лютым-сакавіку ў Беларусь будуць пастаўленыя новыя партыі вакцыны ад каранавіруса і тэхналогіі яе вытворчасці.





