У Серабранцы прыкладна а 22.00 некалькі дамоў засталіся без святла, піша Tut.by.
Мінчукі паведамляюць, што святла няма ў дзясятку дамоў па вуліцы Пляханава. А ў доме па вуліцы Пляханава, 121 няма і ацяплення.
У службе 115 паведамілі, што адбыўся абрыў высакавольтнай лініі, святло абяцаюць даць да апоўначы.





