«Беларуская мова і нацыянальная культура апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Гэта вынік не толькі маштабнага дзяржаўнага крызісу апошніх месяцаў, але і мінулых дваццаці шасці гадоў. Пры гэтым заняпад беларускай культуры — не проста збег абставін ці нейкіх знешніх фактараў, а вынік дзяржаўнай палітыкі: палітыкі згортвання беларусізацыі, барацьбы з уласнай спадчынай і нацыянальнай памяццю, барацьбы з беларускасцю, будавання не паўнавартаснай нацыянальнай культуры незалежнай дзяржавы, а залежнай, другаснай, рэшткавай культуры», — гаворыцца ў лісце.

Падпісанты выпрацавалі план ратавання беларускай мовы і культуры ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва, адукацыі, культуры, інфармацыйнага поля, да якога яны гатовыя асабіста далучыцца.

Пры гэтым аўтары звароту называюць шэраг перадумоваў:

— Неадкладнае спыненне палітычных рэпрэсій у дачыненні да ўсіх дзеячаў культуры і мастацтва, як і да ўсіх грамадзян Беларусі.

— Вызваленне палітвязняў, забеспячэнне магчымасці бесперашкодна прыехаць у Беларусь тым, хто быў выгнаны з краіны.

— Аднаўленне на пасадах дзеячаў культуры, звольненых і вымушаных звольніцца па палітычных матывах; забеспячэнне ім ранейшых умоў працы; прыцягненне да адказнасці вінаватых у супрацьпраўным звальненні.

— Правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве.

Сярод падпісантаў — нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, Ганна Севярынец, навукоўцы і выкладчыкі Наталля Дуліна, Наталля Сівіцкая, Надзея Старавойтава, Аляксандр Фядута, Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Белы, Алесь Пашкевіч, Сяргей Харэўскі ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0