Гэтую меру ў размове з тэлеканалам «Мір 24» назваў дырэктар навуковага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый Георгій Вікулаў, піша lenta.ru.

Паводле яго слоў, па выніках папярэдніх эпідэмій можна казаць, што ў людзей, якія заразіліся гэтым вірусам, дастаткова высокая лятальнасць.

Раней вядучы навуковы супрацоўнік Федэральнага навуковага цэнтра даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя Чумакова РАН Аляксандра Гамбаран ацаніла верагоднасць заражэння птушыным грыпам у выніку ўжывання мяса курыцы. Па яе словах, гэта немагчыма, заразіцца птушыным грыпам рызыкуюць толькі работнікі птушкаферм.

Учора стала вядома, што сем супрацоўнікаў расійскай птушкафабрыкі, размешчанай у паўднёвым рэгіёне краіны, упершыню ў свеце заразіліся новым штамам — H5N8. Успышка грыпу сярод пагалоўя птушак была зарэгістраваная на прадпрыемстве ў снежні 2020 года. Па словах Паповай, у цяперашні час людзі адчуваюць сябе добра, а захворванне ў іх працякала вельмі лёгка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0