Фота BBC
Тхор з’явіўся на свет 10 снежня. Самку назвалі Элізабет Эн. Сурагатнай маці для Элізабет Эн стала самка звычайнага тхара. Гэта першы выпадак у ЗША кланавання жывёлы, якая знаходзіцца пад пагрозай вымірання.
Чарнаногі тхор — драпежнік, які ў асноўным харчуецца лугавымі сабачкамі. Праз барацьбу амерыканскіх фермераў з лугавымі сабачкамі, якія знішчалі пасевы, тхарам не хапала ежы, таму з XIX стагоддзя іх папуляцыя стала рэзка скарачацца.
Лугавыя сабачкі. Фота Depositphotos.com
У 1979 від прызналі вымерлым, але праз два гады у штаце Ваёмінг знайшлі папуляцыю са 130 асобін. Каб не дапусціць вымірання віда, навукоўцы злавілі 18 з іх, пасля чаго тхары былі памешчаныя ў спецыяльныя ўмовы, дзе яны пачалі даваць патомства.
У нас у Беларусі жыве тхор лясны, або чорны (Mustela putorius). Ëн шырока распаўсюджаны. Яго па-беларуску ў некаторыя мясцовасцях называюць яшчэ шашок.
На сённяшні дзень у ЗША налічваецца больш за тысячу асобін чарнаногага тхара. Згодна з класіфікацыяй Міжнароднага саюза аховы прыроды, гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Мяркуецца, што стварэнне клонаў дапаможа аднавіць генафонд папуляцыі, піша BBC.





