Фота Надзеі Бужан
У нядзелю будзе воблачна. Ноччу ў асобных раёнах, а днём па паўночным усходзе краіны будзе ісці снег, мокры снег і снег з дажджом. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература ўначы будзе вагацца ад -9 градусаў па ўсходзе да +1 градуса па паўднёвым захадзе. Днём чакаецца ад -1 да +4 градусаў цяпла.
У Мінску — ад -2 да +2 градусаў. Будзьце вельмі асцярожныя, калі плануеце выходзіць у горад.





