БелТА

БелТА

«Я лічу, што нацыяналізм — гэта не балбатня на «мове». А гэта рабіць тое, што застанецца ў памяці. Я заўсёды імкнуся да таго, каб у нас былі пэўныя традыцыі», — сказаў ён.

У якасці такіх традыцый Беларусі як суверэннай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка згадаў штогадовы зварот з пасланнем да парламента і народа. Раз у пяць гадоў праводзіцца Усебеларускі сход.

«Вы таксама сталі добрай, нават не традыцыяй, вы — сімвал нашага народа. Таму заўсёды трэба ствараць тое, што цябе будзе адрозніваць ад іншых. І ў гэтым будзе добры нацыяналізм, за што мяне ў Расіі часам крытыкуюць і папракаюць. Але я кажу: я ж прэзідэнт Беларусі. Пры ўсёй любові да расіянаў, я — прэзідэнт Беларусі. Таму я буду рабіць усё, што трэба нашым беларусам, тое, што нас будзе адрозніваць. Ад рускіх таксама», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што багацце народа Беларусі заключаецца ў тым ліку ў веданні дзвюх моў — рускай і беларускай. І ад гэтай спадчыны ні ў якім выпадку нельга адмаўляцца, упэўнены ён.

«Ніколі не спяшайцеся. Асабліва творчыя работнікі і палітыкі. Мы не маем права на гэтую спешку, — параіў Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны акуратна весці палітыку на гэтым кавалку зямлі. Гэта наша, мы большага не просім. Але мы міліметра нікому не аддамо».

Ён таксама выказаўся пра фінансавы бок працы тэатра, адзначыўшы, што калектыў у тым ліку павінен сам удзельнічаць у размеркаванні атрыманых сродкаў. Натуральна, падставіць плячо і дзяржава. «Усе сродкі, якія вы атрымаеце, — гэта будуць вашы сродкі, ваш прыбытак. Я вам скажу, як будзе не з гэтага года, а з 2022 года: што вы заробіце — пазабюджэт — столькі мы вам з бюджэту дамо», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, калісьці ён увёў падобную схему фінансавання клубаў і федэрацый у спорце: «Зарабілі $2 млн — $2 млн дадалі бюджэтных. Пяць зарабілі — пяць дамо».

«Вы павінны выйсці на гэту раўнавагу. І ў вас будзе нейкае жаданне зарабляць. Але вашы грошы будуць у вас», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што большасць акцёраў звольніліся з тэатра ў жніўня, пратэстуючы супраць звальнення гендырэктара Паўла Латушкі. Тады ў трупе засталося каля дзясятка чалавек. Тады было сказана, што ў тэатры праводзіцца кастынг новых акцёраў. Сёння на сцэне будынка Купалаўскага тэатра Лукашэнку паказалі «Паўлінку».

БелТА

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0